Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый
Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) забяспечвае на бясплатнай аснове анлайн-доступ да патэнтных і не патэнтных баз дазеных: Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці, Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і іншых.
Паслугі ЦПТІ:
1. Прадастаўленне доступу да патэнтных і не патэнтных анлайн-рэсурсаў і публікацый;
2. Навучанне пошуку па патэнтных базах дадзеных;
3. Правядзенне патэнтнага пошуку па запыце;
4. Прадастаўленне базавай інфармацыі аб заканадаўстве, прынцыпах кіравання і стратэгіі ў галіне прамысловай уласнасці.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў аддзел даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы
Рахманько Наталля, каб. 109-2, тэл.: 293-80-57, libsbo@bsuir.by