Паслугі
Дастаўка дакументаў
Дастаўка электронных копій фрагментаў дакументаў з фонду бібліятэкі, а таксама заказ дакументаў з фондаў бібліятэк-партнёраў.
Класіфікацыйны iндэкс УДК
Вызначыць індэкс УДК на артыкул, дыпломную працу або магістарскую дысертацыю можна ў аддзеле каталагізацыі, альбо даслаўшы запыт на адрас libkat@bsuir.by з наступнай інфармацыяй: назва і анатацыя артыкула, тытульны ліст; аўтарэферат дыпломнай/магістарскай.
Выбарчае распаўсюджванне інфармацыі (ВРІ)
Гэта сістэматычнае атрыманне інфармацыі па тэмах выкладчыцкай або навуковай дзейнасці. Вы будзеце рэгулярна атрымліваць інфармацыю аб новых крыніцах інфармацыі па тэмах якія вас цікавяць.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў аддзел даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай працы каб. 109-2 к., libsbo@bsuir.by тэл.: 293-80-57.
Стварэнне і вядзенне навуковых профіляў
У сістэмах SCIENCE INDEX,Google Scholar, ORCID.
Аналіз навукаметрычных паказчыкаў.
Аддзел электронных рэсурсаў каб. 310-8 к., тел. 374-70-35, libinf@bsuir.by. ; аддзел даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы работы каб. 109-2 к., тэл.: 293-80-57 libsbo@bsuir.by
Інфармацыйная культура
Правядзенне заняткаў для студэнтаў, навучальных трэнінгаў па пошуку інфармацыі.
Папярэдні запіс у аддзеле даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай працы каб. 109-2 к., тел. 293-80-57, libsbo@bsuir.by