Аўтарскі профіль
Аўтарскі профіль - гэта сукупнасць інфармацыі пра аўтара і яго навуковыя публікацыі у навукаметрычных базах дадзеных. Кожнаму аўтару пры рэгістрацыі ў навукаметрычных базах дадзеных прысвойваецца ўнікальны ідэнтыфікатар (unique author identifier). Ідэнтыфікатары дазваляюць усталяваць адназначную адпаведнасць паміж аўтарам і вынікамі яго працы, а таксама актыўнасцямі, якой немагчыма ўсталяваць па прозвішчы, імя з-за праблем з цёзкамі, зменай прозвішча пры шлюбе, скарачэннем імёнаў у публікацыях, рознымі транслітарацыямі і г. д. З дапамогай ідэнтыфікатараў вырашаецца адна з найважнейшых праблем у ацэнцы і кіраванні навукай – надзейная сувязь аўтара і яго твораў, што ў сваю чаргу прыводзіць да поўнага і дакладнага прадстаўлення дадзеных аб публікацыйнай актыўнасці аўтараў..
ID вучонага дазваляе:
- - лёгка ўсталяваць, хто з'яўляецца аўтарам канкрэтнага дакумента;
- - дакладна вымяраць цытаванасць работ асобных даследчыкаў;
- - палягчае працэс ацэнкі прадуктыўнасці і ўплыву канкрэтнага аўтара;
- - спрашчае апрацоўку і захоўванне дадзеных у адным месцы;
- - паляпшае бачнасць публікацый аўтара ў сусветнай павуціне.
Аўтарскія профілі ў асобных базах дадзеных фармуюцца аўтаматычна пры апублікаванні аўтарам нават аднаго артыкула (Author ID у Scopus), у іншых - створаны спецыяльныя інструменты аб'яднання і карэкціроўкі дадзеных аўтара (ResearcherID у Web of Science, SCIENCE INDEX у РІНЦ, аўтарскі профіль у Google Scholar Citations) і інш..
Сістэмы ідэнтыфікацыі аўтараў:
eLIBRARY.RU
Навуковая электронная бібліятэка eLIBRARY.RU - найбуйнейшы расійскі інфармацыйна-аналітычны партал у галіне навукі, тэхналогіі, медыцыны і адукацыі, які змяшчае рэфераты і поўныя тэксты навуковых артыкулаў і публікацый. Бібліятэка інтэграваная з расійскім індэксам навуковага цытавання (РІНЦ), з'яўляецца бясплатным агульнадаступным інструментам вызначэння публікацыйнай актыўнасці навукоўцаў і арганізацый.
РИНЦ - бібліяграфічная база дадзеных навуковага цытавання, якая акумулюе публікацыі, а таксама інфармацыю аб цытаванні гэтых публікацый з рускамоўных часопісаў.
SCIENCE INDEX - інфармацыйна-аналітычная сістэма, пабудаваная на аснове дадзеных РІНЦ, якая прапануе цэлы шэраг дадатковых сэрвісаў для аўтараў навуковых публікацый, навуковых арганізацый і выдавецтваў.
Spin-код и AuthorID - персанальныя ідэнтыфікацыйныя коды аўтара ў SCIENCE INDEX, прысвойваюцца аўтару пасля рэгістрацыі ў сістэме.
Інструкцыя для аўтараў па працы ў сістэме SCIENCE INDEX
Відэаролік "Рэгістрацыя ў сістэме Science Index / eLIBRARY / РІНЦ"
Кансультацыю па пытаннях, звязаных са стварэннем профілю аўтара ў сістэме SCIENCE INDEX можна атрымаць у аддзеле даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы, 109 каб.-2 к., тэл. 293-80-57, е: libsbo@bsuir.by
Google Scholar
Google Scholar (Акадэмія Google) - гэта спецыяльны інструмент Google для пошуку навуковай і вучэбнай літаратуры, які дазваляе выконваць пошук рэцэнзаваных артыкулаў, дысертацый, кніг і іншых навуковых публікацый па розных сайтах, ад персанальных сайтаў да буйных міжнародных рэпазітараў (сховішчаў) і баз дадзеных публікацый.
Акадэмія Google не толькі шукае навуковыя публікацыі, але і размяркоўвае іх, замацоўвае за асобнымі аўтарамі, прадастаўляе аўтарам сэрвіс для кіравання сваім профілем. Гэты сэрвіс называецца «Google Scholar Citations» (GSC) або «бібліяграфічныя спасылкі Акадэміі Google». Трапіць у гэты сэрвіс можна адкрыўшы ў Інтэрнэце старонку Акадэміі Google і націснуўшы на спасылку «Мой профіль».
Аўтарскія профілі супрацоўнікаў БДУІР
Кіраўніцтва па стварэнні профілю вучонага ў Акадэміі Google
Як дадаць артыкулы ў профіль на Google Scholar
Кансультацыю па пытаннях, звязаных са стварэннем профілю вучонага ў Акадэміі Google можна атрымаць у аддзеле даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы, 109 каб.-2 к., тэл. 293-80-57, е: libsbo@bsuir.by
ORCID
ORCID (Open Researcher and Contributor ID) - міжнародны рэестр унікальных ідэнтыфікатараў навукоўцаў. Уліковы запіс ORCID уключае ў сябе інфармацыю пра імя вучонага, яго электронны адрас, назву арганізацыіі і яго даследчую дзейнасць. ORCID дазваляе кантраляваць адлюстраванне публікацый і цытаванняў аўтара ў міжнародных базах дадзеных. Для гэтага аўтару варта зарэгістравацца ў ORCID, стварыць асабісты кабінет даследчыка, усталяваць сувязі са сваімі публікацыямі ў Web of Science, SCOPUS і інш., стварыць спіс сваіх публікацый (дапускаецца ўвод інфармацыі ўручную).
Кіраўніцтва па стварэнні профілю ORCHID
Відэаролік «Рэгістрацыя ўтара на ORCHID»
Як звязаць Scopus ID з ORCID ID
Кансультацыю па пытаннях, звязаных са стварэннем профілю аўтара ў сістэме ORCID можна атрымаць у аддзеле электронных рэсурсаў, каб. 310-8 к., тел. 374-70-35, е: libinf@bsuir.by
Lens.org
Lens.org – анлайн-рэсурс навуковых публікацый і патэнтаў, які належыць некамерцыйнай арганізацыіі Cambia (Аўстралія). Lens дае адкрыты доступ для пошуку высоканавуковых выданняў і публікацый у сусветных выдавецтвах, у тым ліку Scopus, WoS і многія іншыя. База дадзеных Lens мае інтуітыўна зразумелы інтэрфейс (у тым ліку на рускай мове), што дае магчымасць правядзення навукаметрычнага аналізу ў розных галінах.
Пошук даступны па:
Аўтарскім профілям і інш.
Профіль вучонага ў базе дадзеных Lens ствараецца аўтаматычна шляхам збору і агрэгацыі інфармацыі з розных крыніц. Кожны даследчык можа звязаць профіль у Lens з ORCID, што дазволіць стварыць сувязі паміж аўтарамі і іх працамі, палягчаючы пошук і аналіз навуковых публікацый.
Навуковыя публікацыі БДУІР у Lens
Кансультацыйную дапамогу можна атрымаць у аддзеле электронных рэсурсаў, каб. 310-8 к., тэл. +375 (17) 374-70-35, е: libinf@bsuir.by
Scopus
Scopus - найбуйнейшая адзіная база дадзеных, якая змяшчае анатацыі і інфармацыю аб цытуемасці рэцэнзуемай навуковай літаратуры, з убудаванымі інструментамі адсочвання, аналізу і візуалізацыі дадзеных.
Author ID - унікальны лікавы ідэнтыфікатар аўтара ў базе дадзеных Scopus, распрацаваны кампаніяй Elsevier для вырашэння праблемы прывязкі аўтараў да публікацый, якая ўзнікае з-за блытаніны c супадзеннем імёнаў і прозвішчаў. Для стварэння профілю (прысваенне аўтару Author ID) у Scopus не патрабуецца ніякіх дзеянняў ад аўтара. Дастатковай умовай з'яўляецца тое, што вы апублікавалі больш чым адзін артыкул у часопісах або выданнях, якія індэксуюцца Scopus. У дадзеным выпадку, профіль аўтара ствараецца аўтаматычна.
Праверыць ці існуе ваш профіль аўтара досыць проста. Гэта можна зрабіць бясплатна і без рэгістрацыі ў сістэме з дапамогай формы пошуку (прадугледжана магчымасць абмежаванага прагляду любых аўтарскіх профіляў без падпіскі на базу дадзеных Scopus). Для пошуку выкарыстоўвайце толькі літары і сімвалы лацінскага алфавіту. Увайдзіце ў базу дадзеных Scopus. Далей варта выбраць опцыю"Author search". У адпаведнае поле «Author last name» увесці прозвішча аўтара, у поле «Author first name» увесці 1 ініцыял без кропкі і націснуць «Search».
Калі пошук паспяховы, то выйдзе спіс прозвішчаў або толькі адзінае ваша прозвішча. Клікнуўшы на прозвішча, Вы трапляеце на старонку профілю, дзе ўжо прымацаваны вашы артыкулы, падлічаны навукаметрычныя паказчыкі, індывідуалізаваны дадзеныя. Профіль змяшчае асноўную інфармацыю пра аўтара і навукаметрычныя паказчыкі, такія як індэкс Хірша, колькасць артыкулаў і іх цытаванняў (усе дадзеныя па версіі Scopus). У выпадку, калі вы выкарыстоўваеце версію па падпісцы, інфармацыя будзе больш поўнай.
Кароткае кіраўніцтва карыстальніка Scopus
Web of Science
Web of Science - пошукавая інтэрнэт-платформа, якая аб'ядноўвае рэфератыўныя базы дадзеных публікацый у навуковых часопісах і патэнтаў, у тым ліку базы, якія ўлічваюць ўзаемнае цытаванне публікацый. Web of Science ахоплівае матэрыялы па натуральным, тэхнічным, грамадскім, гуманітарных навуках і мастацтву.
ResearcherID - гэта бясплатны інструмент, які дазваляе аўтару сфармаваць поўны спіс сваіх публікацый, уключаных у базу дадзеных Web of Science, улічваючы магчымасць рознага транскрыбавання прозвішча на англійскай мове, і выключыць публікацыі, якія належаць цёзкам, а таксама адназначна вызначыць навукаметрычныя паказчыкі (індэкс цытуемасці, індэкс Хірша і г.д.). Стварыць профіль ResearcherID можна на Publons. Раней ResearcherID ствараўся на іншым сэрвісе, калі ён у вас ёсць, то ўся інфармацыя захавалася.
Інструкцыя па працы з аўтарскім профілем Web of Science ResearcherID у Publons