ІПС "«Стандарт 3.5"
ІПС "Стандарт 3.5" - афіцыйная інфармацыйная паўнатэкставая сістэма, створаная на базе электронных інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Дадзеныя для аўтарызацыі (лагін і пароль) можна атрымаць у аддзеле даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай работы каб.109-2.109-2, 📞 293-80-57, libsbo@bsuir.by ці ў дзяжурнага бібліятэкара!
Інфармацыйнае напаўненне ІПС "Стандарт 3.5":
Тэксты і бібліяграфічная інфармацыя:
- тэхнічныя рэгламенты Рэспублікі Беларусь;
- тэхнічныя кодэксы ўсталяванай практыкі;
- дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь;
- агульнадзяржаўныя класіфікатары Рэспублікі Беларусь;
- правілы па міждзяржаўнай стандартызацыі;
- рэкамендацыі па міждзяржаўнай стандартызацыі.
Бібліяграфічная інфармацыя:
- міжнародныя, еўрапейскія стандарты (ISO, IEC, CEN, CENELEC, ETSI, EA);
- нацыянальныя стандарты Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан.
Тэрміналагічны слоўнік:
- змяшчае больш за 200 000 стандартызаваных тэрмінаў з іх азначэннямі, усталяванымі ў тэхнічных рэгламентах, міждзяржаўных і дзяржаўных стандартах.
«Кіраўніцтва аператара "Па выкарыстанні ІПС Стандарт 3.5"» размешчана ў раздзеле меню Дапамога → Дакументацыя.
Па змаўчанні карыстачу падаецца магчымасць працы з поўнымі тэкстамі дакументаў у рэжыме прагляду, а таксама раздрукоўка дакумента.
На падставе «Дамовы на аказанне паслуг па ўстаноўцы і абнаўленні ІПС "Стандарт 3.5"», заключанага паміж БДУІР і БелДІСС, варта выконваць патрабаванні:
- Пункт 2.1.5 дадзенага дагавора: «выкарыстоўваць ІПС "Стандарт 3.5" для ўласных вытворчых (тэхналагічных) патрэбаў (мэтаў), выключаючы яе тыражаванне, распаўсюджванне кампанентаў інфармацыйнай базы»;
- Пункт 2.1.6 не выкарыстоўваць ІПС "Стандарт 3.5" у абыход інтэрфейсу і працэдур выкарыстання сістэмы, выкладзеных у эксплуатацыйнай дакументацыі на ІПС "Стандарт 3.5";
- Пункт 2.1.7 не перадаваць трэцім асобам рэквізіты для аўтарызацыі ў ІПС "Стандарт 3.5" (імя карыстальніка і пароль), пра факты іх несанкцыянаванага выкарыстання неадкладна інфармаваць выканаўцу.