Віртуальная выстава "Застацца чалавекам у полымі вайны"
19 чэрвеня 2024
Віртуальная выстава да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава
Быкаў, В. У. Збор твораў : у 6 т. Т. 1 : Аповесці ; Апавяданне / В. У. Быкаў. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1991. - 477 с.
«Альпійская балада» — твор пра тры дні жыцця ўцекачоў з палону беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія падарылі былым вязням канцлагера бязмежнае каханне і надзею на выратаванне.
Быкаў, В. У. Дажыць да світання : аповесці / В. У. Быкаў. - Мн. : Юнацтва, 1990. - 494 с.
«Дажыць да світання» — у 1974 годзе за аповесць «Дажыць да світання» Васіль Быкаў быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Першапачаткова Быкаў напісаў аповесць на беларускай мове, а затым сам пераклаў яе на рускую. Паводле аповесці ў 1975 годзе быў зняты аднайменны фільм. Сцэнарыстамі выступалі сам Васіль Уладзіміравіч Быкаў і Віктар Фёдаравіч Сакалоў.
Быкаў, В. У. Знак бяды : аповесць : для сярэдняга і старшага школьнага узросту / В. У. Быкаў. - Мн. : Юнацтва, 1991. - 363 с.
«Знак бяды» — аповесць адзначана Ленінскай прэміяй у 1986 годзе. У тым жа годзе аповесць была экранізавана. У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Быкаў, В. У. Кар`ер : раман / В. У. Быкаў. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1987. - 302 с.
«Кар'ер» — у рамане вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе?
Быкаў, В. У. Сцюжа : аповесць / В. У. Быкаў. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1993. - 176 с. : іл.
«Сцюжа» — aпoвecць, пpaцy нaд якoй Baciль Быкaў pacпaчaў яшчэ ў 1969 гoдзe, a кaнчaткoвa дaвёў pyкaпic тoлькi ў 1991 гoдзe. У пaлiтычныx, iдэaлaгiчныx yмoвax кaнцa 60-x — 70-x гaдoў пaдoбны твop нaдpyкaвaць былo пpocтa нeмaгчымa. Бo «Cцюжa» зaкpaнae тыя cтapoнкi дaвaeннaй гicтopыi, пpaўдa пpa якiя дoўгiя гaды зaмoўчвaлacя. У aпoвecцi пepaкpыжoўвaeццa вaeнны чac i pэчaicнacць 30-x гaдoў, cтвapaючы aтмacфepy вялiкaгa дpaмaтызмy i тpaгiзмy.
Быкаў, В. У. У тумане : аповесці / В. У. Быкаў. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1989. - 381 с. : іл.
«У тумане» — аповесць Васіля Быкава прысвечаная партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Аповесць з’явілася ў ліпеньскім нумары 1987 года ў маскоўскім літаратурным часопісе «Дружба народов» у перакладзе з беларускай на рускую. У 2012 годзе Сяргей Лазніца экранізаваў навелу на «Беларусьфільме» ў Мінску з удзелам Уладзіміра Свірскага ў ролі чыгуначніка Сушчэні, Уладзіслава Абашына ў ролі партызана-разведчыка Колі Бурава і Сяргея Колесава ў ролі былога партработніка Войзіка.