To main page

Родны край: вядомы i невядомы

22 декабря 2023

Галоўка, С. Стаўбцоўшчына : нататкі пра людзей і гісторыю / С. Галоўка. - Мінск : Беларусь, 2021. - 175 с. : іл.

Стаўбцоўшчына — маляўнічы куточак беларускага Наднямоння, а яе асноўная прыродная адметнасць — рака Нёман — адзін з сімвалаў Беларусі. Гэта выданне прысвечана гісторыі Стаўбцоўскага краю і вядомым людзям, якія сваёй творчасцю і справамі ўслаўлялі і ўслаўляюць яго. У выданні вы даведаецеся пра мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Якуба Коласа, Янкі Купалы, Уладзіслава Сыракомлі, Кандрата Крапівы, Каруся Каганца, Янкі Лучыны, Юзюка Фарботкі і многіх іншых. Акрамя гэтага яно раскажа вам пра сучасны аграгарадок Налібакі, калісьці знакаміты шкляной мануфактурай.

 

Заказать

Жыгамонт, Ю. У. Мястэчкі і вёскі Беларусі. Падарожжа з Жыгамонтам / Ю. У. Жыгамонт. - Мінск : Беларусь, 2022. - 208 с. : іл.

Гэта кніга своеасаблівая вандроўка ў краіну, якая мае багатую на падзеі гісторыю, безліч  старадаўніх помнікаў, збудаванняў, цікавых незвычайных людзей, якія пакінулі свой след у беларускай гісторыі, якая здзівіць і зачаруе кожнага, хто наведае яе. Аўтар сабраў не толькі цікавую інфармацыю, але і дапоўніў яе казкамі, цікавымі паданнямі і легендамі аб паходжанні самых розных вёсак і мястэчак па ўсёй нашай краіне, дапоўніў яе яркімі карцінкамі і фатаграфіямі з падарожжаў. У нататніку «дылетанта» знайшлося месца і для адметных казак і паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак Гродзеншчыны.  І сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць у Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі, Карэліцкі, Слонімскі і многія іншыя раёны, пазнаёміцца са славутасцямі такіх вёсак і мястэчак, як Беліца, Варонча, Гайцюнішкі, Гудагай, Жырмуны, Ізабелін, Мсцібава, Рэпля і іншыя.

 

Заказать

Карэлічы і Карэліцкі раен : рэгіянальныя асаблівасці развіцця Х-ХХ стст. / уклад. А. Б. Доўнар. - Мінск : Беларуская навука, 2021. - 316 с. : іл.

Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Карэліччыны, якія прайшлі апрабацыю на XI—XIII Карэліцкіх краязнаўчых чытаннях. Рэкамендуецца для даследчыкаў, студэнтаў, краяведаў, усіх, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.

 

Заказать

Кацар, М. С. Беларускі арнамент : ткацтва, вышыўка / М. С. Кацар. — 4-е выд. — Мінск : Беларусь, 2023. — 224 с. : іл.

У кнізе сабраны ўнікальны матэрыял пра народнае мастацкае ткацтва і вышыўку. Праз даваенныя запісы, замалёўкі і фотаздымкі вобразна і рознабакова раскрываецца паэтычная душа беларускага народа, яго бачанне прыроды і яе ўзаемасувязі з чалавекам і яго жыццём. Выданне багата ілюстравана (каля 600 чорна-белых і каляровых фотаздымкаў і малюнкаў). Разлічана на супрацоўнікаў музеяў, мастацтвазнаўцаў, этнографаў, гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай беларусаў.

 

Заказать

Марціновіч, А. Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка / А. Марціновіч. - Мінск : Беларусь, 2021. - 174 с. : іл.

Кветка венерын чаравічак і самая рэдкая птушка Еўропы вяртлявая чаротаўка, адлюстраваныя на памятнай манеце Нацбанка Беларусі, — своеасаблівыя сімвалы гэтага маляўнічага кутка. Гісторыя ж Драгічыншчыны — даўні горад Здзітаў-на-Ясельдзе, вёска Таракань — некалі рэзідэнцыя кіраўніка базыльянскага ордэна, крэпасць Жабер, перад якой было бяссільнае войска Карла ХІІ, адзіны ў Беларусі апорны пункт геадэзічнай дугі Струвэ і палескае жыццё Элізы Ажэшкі. Сённяшняя Драгічыншчына — адзіны ў свеце музей фартушкоў, непаўторнасць мясцовых гаворак, багатая матэрыяльная і духоўная культура. Пра ўсё гэта расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч. Усім, для каго нацыянальная гісторыя — найважнейшая частка духоўнага жыцця.

 

Заказать

Мяльніцкі, Я. Л. Магілёўшчына / Я. Л. Мяльніцкі. - Мінск : Беларусь, 2021. - 159 с. : іл.

Прыдняпроўскі край мае вельмі багатую гісторыю, але, на думку аўтара, яшчэ мала зведаны ў экскурсійна-пазнавальным сэнсе. Падарожжа па Магілёўшчыне пазнаёміць чытача са старажытнымі гарадамі і пасёлкамі, непаўторнымі куточкамі Бялыніч і Княжыц, Шклова і Палыкавіч, Сухароў і Радамлі, Мсціслава і Пустынак, Крычава і Маляціч, Чэрыкава і Слаўгарада і інш. Напрыканцы вандроўкі падарожніка чакае абласны цэнтр — Магілёў з яго архітэктурнымі помнікамі і адметнасцямі. Спадзяёмся, што маршрут, які прапануе аўтар, дазволіць больш пазнаць і палюбіць Магілёўшчыну.

 

 

Заказать

Памятники Всемирного наследия UNESCO в Беларуси / сост. Т. Г. Мартыненко. - Минск : Беларусь, 2022. - 79 с. : ил.

Издание содержит информативные материалы об объектах, признанных историко-культурными ценностями Беларуси, которые включены ЮНЕСКО в Списки памятников всемирного и культурного наследия и нематериального наследия человечества.

 

Заказать

Сахута, Я. М. Беларуская выцінанка: традыцыі і сучаснасць / Я. М. Сахута. - Мінск : Беларуская навука, 2023. - 319 с. : іл.

Выданне прысвечана арыгінальнаму, цікаваму, калісьці даволі пашыранаму, затым практычна забытаму, а сёння адроджанаму на новым узроўні віду народнай творчасці – мастацкаму выразанню з паперы. Адрадзіўшыся ў наш час фактычна з небыцця, выцінанка (выразка, выстрыганка) за кароткі перыяд заявіла пра сябе як адметны мастацкі феномен; яна з’яўляецца кампанентам ці суб’ектам разнастайных выставак, фестываляў, святаў, конкурсаў, ёю займаюцца ў дзіцячых садках, школах, студыях, дамах і цэнтрах рамёстваў, нават у вышэйшых навучальных установах. У 2021 г. беларуская выцінанка ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У прапануемым выданні разглядаюцца і асвятляюцца гісторыя, сучасны стан, мастацкія асаблівасці, еўрапейскі кантэкст, нацыянальная адметнасць беларускай выцінанкі.

 

Заказать

Сацукевіч, І. І. Мінск: раёны, прадмесці, пасёлкі і мікрараёны / І. І. Сацукевіч. - Мінск : Беларусь, 2022. - 136 с. : іл.

Кніга апавядае пра тэрытарыяльныя аб'екты Мінска – адміністрацыйныя раёны і мікрараёны, былыя пасёлкі і прадмесці, а таксама вёскі, якія ўвайшлі ў склад горада. Назвы многіх з іх нам добра вядомы, імі актыўна карыстаюцца, іх найменні сустракаюцца кожны дзень. Пра іншыя мінчане мала што ведаюць, а некаторыя – амаль забытыя. Раёны і мікрараёны, прадмесці і пасёлкі – нібыта каляровыя кавалачкі, з якіх складаецца мазаіка карты Мінска.

 

 

Заказать

Шастакоў, М. Зямля радзімічаў, ці Дарогамі Гомельскага Пасожжа / М. Шастакоў. - Мінск : Беларусь, 2021. - 167 с. : іл.

Кніга ўяўляе сабой шэраг гісторыка-краязнаўчых артыкулаў, якія прысвечаны Гомельшчыне, дакладней яе тром раёнам: Веткаўскаму, Гомельскаму і Чачэрскаму. Яны размяшчаюцца на рацэ Сож і ўтвараюць так званае Гомельскае Пасожжа - тэрыторыю, якая ў IX-XII стагоддзях была заселена плямёнамі радзімічаў.

 

Заказать

 

Cloudim - онлайн консультант для сайта бесплатно.