Віртуальная выстава "Кнігапад у лістападзе"
21 лістапада 2024
Баршчэўскі, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Я. Баршчэўскі. - Минск : Мастацкая літаратура, 2014. - 360 с.
Ян Баршчэўскі — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны яго твор — «Шляхціц Завальня...», дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове «чуваць беларуса». Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам «Тысяча і адна ноч».
Бутэвіч, А. І. Жанчыны з легенды : гістарычныя нарысы / А. І. Бутэвіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 95 с.
Лiчыцца, что важнейшым ў сусветнай гiсторыi займалiся выключна мужчыны. Насамрэч роля жанчын не меней значная, праўда, да гэтай пары належным чынам не ацэненая. Беларуская зямля выхавала нямала жанчын, жыццё якіх без перабольшання стала легендай, атулена такімі міфамі і паданнямі, што і не зразумееш — праўдзівая гэта асоба ці прыдуманая мудрымі казкатворцамі. Кніга апавядае пра найбольш знакавыя ў беларускай гісторыі жаночыя постаці. Яны кахалі і былі каханымі, часта выходзілі замуж за невядомых ім мужчын, ехалі за край свету, траплялі ў займальныя трохкутнікі, пераадольвалі ўсе згрызоты непадзеленага кахання. Бо на тое яны i жанчыны...
Бутэвіч, А. І. Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку : раман / А. І. Бутэвіч. - Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. - 320 с.
Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя. У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і канфлікты, замешаныя на абвінавачваннях у здрадзе кажнай з чатырох жонак Ягайлы. Нават Соф’і давялося прылюдна даказваць, што яна не здраджвала каралю.
Ева ў пошуках Адама : аповесці, апавяданні / уклад. В. Шніп. - Минск : Мастацкая літаратура, 2016. - 351 с.
«Ева ў пошуках Адама» — дзясятая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Аўтары апавяданняў і аповесцей — пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду — ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці.
Зэкаў, А. М. Замарожаныя пачуцці : літаратурныя пародыі, сяброўскія шаржы / А. М. Зэкаў ; маст. А. І. Карповіч. - Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2015. - 120 с. : іл. - (Сучасная беларуская паэзія).
У кнізе «Замарожаныя пачуцці» Анатоля Зэкава чытачам прапануюцца як пародыі на паэтаў, якія плённа працуюць у беларускай літаратуры сёння, так і на тых, каго ўжо, на жаль, няма з намі. Аднак усе творы пісаліся і друкаваліся пры жыцці парадзіраваных аўтараў. Дык чаму б, аддаючы даніну памяці пісьменнікам, не згадаць гэтыя імёны яшчэ раз? Можа быць, прачытаўшы пародыі, чытачы звернуцца і да іх вершаў.
Мой дзень пачынаецца : проза і паэзія маладых / уклад. В. А. Шніп. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. - 367 с.
Зборнік «Мой дзень пачынаецца» склалі празаічныя і паэтычныя творы маладых беларускіх пісьменнікаў, якія імкнуцца стаць дастойнай зменай лепшых прадстаўнікоў нашай літаратуры.
Мы беларусы : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларусаў / уклад. В. А. Шніп. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. - 127 с.
У шматвяковую гісторыю нашай краіны упісаны сотні і сотні імён беларусаў,чые постаці ўвекавечаны ў назвах праспектаў і вуліц, скульптарамі створаны велічныя помнікі, мастакамі напісаны карціны, а паэтамі — вершы. У кнігу «Мы - беларусы» ўвайшло толькі 100 вершаў з некалькіх тысяч. Сярод аўтараў — класікі і нашы сучаснікі.
Пакуль б'ецца сэрца : аповесці, апавяданні. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 375 с.
Зборнік «Пакуль б'ецца сэрца...» — кніга з серыі «Вера. Надзея. Любоў». Творы Р. Баравіковай, А. Бутэвіча, Н. Гальпяровіча, В. Гардзея, Т. Мушынскай і іншых сучасных аўтараў вылучаюцца шчырасцю пачуццяў, тонкім лірызмам, у іх слёзы радасці і нясцерпныя пакуты, самота і смех — тое, што суправаджае чалавека ў жыцці.
Саверчанка, І. В. Улада пячаткі : легенда, аповесць, містэрыя, эсэ / І. В. Саверчанка. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. - 406 с.
У кнізе ўзноўлены гераічныя і трагічныя старонкі старажытнай гісторыі Беларусі, здзейснена мастацкая рэканструкцыя глыбінных пластоў нацыянальнай міфалогіі і вераванняў беларусаў. Галоўнымі героямі твораў з'яўляюцца найбольш значныя асобы мінулага — Рагвалод, Усяслаў Чарадзей, Міндоўг, Вітаўт Вялікі, Астафей Валовіч, Сымон Будны, Леў Сапега, Іпацій Пацей, Іосіф Вельямін Руцкі, Кастусь Каліноўскі і Вацлаў Ластоўскі.
Як многа гавораць мне назвы такія : выбраныя творы беларускіх паэтаў пра беларускія гарады і вёскі / уклад. А. Бадак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. - 159 с.
У зборнік увайшлі 100 вершаў, прысвечаных беларускім гарадам і вёскам. Сабраныя пад адной вокладкай, яны ўяўляюць сабой своеасаблівую паэтычную карту Беларусі. Сярод аўтараў — прадстаўнікі самых розных літаратурных пакаленняў. Многія творы зборніка даўно сталі айчыннай паэтычнай класікай.