To main page

Вiртуальная выстава "Рыцар беларускага слова"

5 лiстапада 2025

26 лістапада 2025 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёновіча Караткевіча, беларускага пісьменніка, драматурга, класіка беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч — адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Ён першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. Творчасць Уладзіміра Караткевіча вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі».

 

Караткевіч, У. С. Каласы пад сярпом тваiм : раман / У. С. Караткевіч. - Мн. : Мастацкая літаратура, 2001. - 702 с.

Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям'і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве — у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы.

 

Заказать

Караткевіч, У. С. Ладдзя роспачы : навела ; першае непадцэнзурнае выданне : аналіз аўтарскіх і цэнзарска-рэдактарскіх правак / У. С. Караткевіч ; уклад. Г. Лабадзенка. - Мінск : Медысонт, 2010. - 148 с.

Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не «адматаны» да першапачатковага варыянта — усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што — не.

 

Заказать

Караткевіч, У. С. Зямля пад белымі крыламі : нарыс / У. С. Караткевіч. - 2-е выд. - Мн. : Народная асвета, 1992. - 192 с. : іл.

«Зямля пад белымі крыламі» — нарыс Уладзіміра Караткевіча пра Беларусь. Першапачаткова быў выдадзены ў Кіеве ў 1972 годзе на ўкраінскай мове, варыянт на беларускай мове ўбачыў свет у 1977 годзе.  Па-мастацку падрабязна пісьменнік распавёў пра Беларусь, яе культуру, мову, літаратуру, фальклор і прыроду. У гэтым нарысе ён ахапіў беларускую гісторыю ад старажытнасці да 1970-х гадоў, закрануўшы найбольш важныя падзеі.

 

Заказать

Караткевіч, У. С. У снягах драмае вясна : аповесць / У. С. Караткевіч. - Мн. : Юнацтва, 1989. - 172 с.

«У снягах драмае вясна» — адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць — пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека.

Заказать

Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха : аповесць ; Леаніды не вярнуцца да Зямлі : раман. Т. 1 / У. С. Караткевіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. - 638 с.

Дадзенае выданне працягвае новы кнiжны праект «Народная бібліятэка. Народная таму, што змест кнiг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы. У зборнікі ўвайшлі аповесці.

 

 

Заказать

Караткевіч, У. С. Чорны замак Альшанскі : раман ; Сівая легенда : аповесць ; Апавяданні. Т. 2 / У. С. Караткевіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. - 622 с.

«Чорны замак Альшанскі» — класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў». Для Косміча пошукі скарбаў роду Альшанскіх ператвараюцца не толькі ў цікавую прыгоду, але і ў барацьбу за ўстанаўленне праўды і справядлівасці, у якой яму дапамагаюць самыя розныя персанажы: супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, святы айцец, вартаўнік замка і касцёла, кіраўнік археалагічнай экспедыцыі. Гэта адзін з найвядомейшых твораў Уладзіміра Караткевіча.

Заказать

 

Cloudim - онлайн консультант для сайта бесплатно.