Віртуальная выстава "Сэрцам роднага слова краніся"
19 лютага 2024
Да Міжнароднага дня роднай мовы.

Ева ў пошуках Адама : аповесці, апавяданні / уклад. В. Шніп. - Минск : Мастацкая літаратура, 2016. - 351 с. - (Вера. Надзея. Любоў).
«Ева ў пошуках Адама» – дзясятая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Аўтары апавяданняў і аповесцей – пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду – ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці.

Лучынка / уклад.: З. І. Кустава; В. А. Салаўёва. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 240 с.
Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні «Лучынка» асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і больш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе больш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў. У кнізе ёсць раздзел для аматараў паэтычных радкоў сусветна вядомых паэтаў у перакладзе на беларускую мову.Кніга знаёміць чытачоў з вытокамі прыгажосці роднай мовы, вучыць спазнаваць і разумець залацінкі народнай мудрасці, карыстацца крылатымі выслоўямі, умець разважаць і жартаваць.

Пакуль б'ецца сэрца : аповесці, апавяданні. - Минск : Мастацкая літаратура, 2013. - 375 с. - (Вера. Надзея. Любоў).
Зборнік «Пакуль б'ецца сэрца...» — кніга з серыі «Вера. Надзея. Любоў». Творы Р. Баравіковай, А. Бутэвіча, Н. Гальпяровіча, В. Гардзея, Т. Мушынскай і іншых сучасных аўтараў вылучаюцца шчырасцю пачуццяў, тонкім лірызмам, у іх слёзы радасці і нясцерпныя пакуты, самота і смех — тое, што суправаджае чалавека ў жыцці.

Першацвет : проза і паэзія маладых. [Вып. 1] / рэд. В. А. Шніп. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 127 с.
У зборнік «Першацвет» увайшлі творы дзесяці празаікаў і дзесяці паэтаў, якія сталі пераможцамі Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор сярод маладых літаратараў.

Як многа гавораць мне назвы такія : выбраныя творы беларускіх паэтаў пра беларускія гарады і вёскі / уклад. А. Бадак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. - 159 с. - (100 вершаў).
У зборнік увайшлі 100 вершаў, прысвечаных беларускім гарадам і вёскам. Сабраныя пад адной вокладкай, яны ўяўляюць сабой своеасаблівую паэтычную карту Беларусі. Сярод аўтараў – прадстаўнікі самых розных літаратурных пакаленняў. Многія творы зборніка даўно сталі айчыннай паэтычнай класікай.

Сярэбраныя галасы. Душа мая тужлівая : вершы і паэмы / уклад. В. Шніпа. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. - 303 с. - (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).
«Душа мая тужлівая...» — своеасаблівая анталогія паэзіі 20—30-х гадоў мінулага стагоддзя. Лёс пятнаццаці паэтаў, творы якіх увайшлі ў гэтую кнігу, амаль аднолькавы — яркі, адметны прыход у літаратуру, жаданне мастацкім словам данесці свае думкі, перажыванні... Выхад у свет паэтычных кніг... I амаль аднолькавы трагічны лёс чакаў іх наперадзе... Паэзія А. Дудара, У. Жылкі, Ю. Лявоннага, Ю. Таўбіна і іншых, вытрымаўшы выпрабаванне часам, будзе цікавая і сённяшняму чытачу.