Вiртуальная выстава «Трывожнае шчасце Івана Шамякіна»
30 января 2026

Іван Шамякін: вядомы і невядомы : успаміны, эсэ, аповесть / уклад. Т. І. Шамякіна. - Мінск : Літаратура і мастацтва, 2011. - 272 с.
У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць I. Шамякіна «Слаўся, Марыя!». Кніга цікавая неардынарным падыходам да гісторыі грамадства і мастацкай літаратуры.

Шамякін, І. П. Роздум на апошнім перагоне : дзённікі 1980-1995 гадоў / І. П. Шамякін. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1998. - 527 с.
«Роздум на апошнім перагоне» — так назваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цэнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дзённікі. Але гэта не толькі запісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ліхалецця. А галоўнае — успаміны пра літаратурных настаўнікаў, сяброў, паплечнікаў — пра Коласа, Лынькова, Броўку, Макаёнка, Мележа, Пестрака.

Шамякін, І. П. Атланты і карыятыды : раман / І. П. Шамякін. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1974. - 438 с. : іл.
У цэнтры ўвагі рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» творчая інтэлігенцыя, творчыя пошукі лепшых яе прадстаўнікоў, маральна-этычныя праблемы ўзаемаадносін паміж людзьмі. Раман знайшоў шырокае прызнанне чытачоў.

Шамякін, І. П. Вазьму твой боль : раман ; Гандлярка і паэт : аповесць / І. П. Шамякін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. - 511 с.
У рамане «Вазьму твой боль» «ваенная тэма разгортваецца не сама па сабе, а ў жывой сувязі з рэчаіснасцю, даючы магчымасць больш поўна і пераканаўча раскрыць характар герояў і абставіны, у якіх яму даводзіцца жыць і дзейнічаць» У. Гніламёдаў. Асноўная тэма аповесці «Гандлярка і паэт» — каханне, вайна і жанчына на вайне, «сапраўды выдатны твор беларускай літаратуры, пазначаны выразным наватарствам, грамадзянскай смеласцю пісьменніка і высокім мастацкім узроўнем увасаблення творчай задумы» М. Мушынскі.

Шамякін I. Драма : аповесці, гістарычныя сцэны / Іван Шамякін ; [прадмова А. Марціновіча]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 332 с. : іл.
Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Шамякін, І. П. Палеская мадонна : аповесцi / І. П. Шамякін. - Мн. : Юнацтва, 1998. - 589 с.
У кнігу народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш.

Шамякін, І. П. Трывожнае счасце : пенталогія / І. П. Шамякін. - Мн. : Юнацтва, 1983. - 575 с.
У аповесцях «Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег» пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.