Вiртуальная выстава «Спявак палескага краю»
віртуальная выстава да 105-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа
26 лютага 2026
Іван Паўлавіч Мележ — народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Сярэднюю школу Іван Мележ закончыў у Хойніках. Тут ён па-сапраўднаму далучаеццая да кнігі, шмат чытае, часта наведвае раённую бібліятэку. Усё гэта падштурхнуло яго да творчасці. У апошніх класах школы ў Мележа ўжо быў свой сшытак вершаў. Першы верш быў надрукаваны на старонках газеты «Чырвоная змена» ў лютым 1939 года. З 1947 па 1952 гг. Іван Мележ працуе над вялікім эпічным творам «Мінскі напрамак». Затым выдае зборнікі апавяданняў «Блізкае і далёкае», «У гарах дажджы», «Спатканне за горадам».
Найвялікшым дасягненнем Мележа і ўсёй беларускай літаратуры стала трылогія з цыкла «Палеская хроніка». Раман «Людзі на балоце» аўтар пачаў як твор лірычны, а наступныя раманы трылогіі стварыў ужо як трагедыйныя, раманы-даследванні. «Палеская хроніка» стала нацыянальнай эпапеяй.

Мележ, І. П. Людзі на балоце : раман з Палескай хронікі / І. П. Мележ. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1991. - 400 с. : іл.
«Людзі на балоце» – першы з эпічнага цыклу раманаў Івана Мележа «Палеская хроніка». Твор пабачыў свет у 1962 годзе. У ім ідзе аповед пра людзей беларускай вёскі 20-30 х гадоў ХХ стагоддзя. Паказаны няпростыя змены ў жыцці вёскі пасля рэвалюцыі, калі традыцыйны ўклад рушыўся ў сувязі з новым светапоглядам.

Мележ, І. П. Подых навальніцы : раман з Палескай хронікі / І. П. Мележ. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1991. - 507 с. : іл.
Чытач знаёміцца з другой часткай «Палескай хронікі» Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі — Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі.

Мележ, І. П. Завеі, снежань : раман / І. П. Мележ. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1992. - 240 с.
У заключнай частцы «Палескай хронікі» дзеянні разгортваюцца ў 30-я гады ХХ стагоддзя. На першы план рамана выходзяць стасункі паміж Ганнай і Башлаковым. Аднак такое простае жаданне кахаць і быць разам з дарагім чалавекам натыкаецца на жорсткія рамкі класавай і ідэалагічнай барацьбы, немагчымасць будаваць прыватнае жыццё.