Вiртуальная выстава «Мудрасць смеху: свет Кандрата Крапівы»
24 апреля 2026
5 сакавіка наша краіна адзначыла 130-годдзе з дня нараджэння патрыярха беларускай сатыры, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
Свой творчы шлях К. Крапіва пачаў як паэт-сатырык. Беларускамоўны сатырычны верш «Сваты» з’явіўся на старонках газеты «Савецкая Беларусь» 23 мая 1922 года. Неўзабаве ў свет выйшлі кнігі сатыры і гумару «Асцё», «Крапіва», «Байкі», «Калючы строй». Выдатным майстрам сатыры паказаў сябе народны пісьменнік і ў апявяданнях. З-пад пяра К. Крапівы выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні», «Людзі-суседзі», «Жывыя праявы», раман «Мядзведзічы» (няскончаны, 1932). Яркай старонкай у гісторыі беларускай літаратуры з’яўляецца драматургія пісьменніка. Сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім» (Дзяржаўная прэмія СССР у 1941) увайшла ў залаты фонд беларускай камедыяграфіі. У пасляваенны час напісаны п’есы «З народам», «Пяюць жаваранкі» (Дзяржаўная прэмія СССР у 1951), «Людзі і д’яблы» (1958), фантастычная камедыя «Брама неўміручасці» (лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы ў 1974).

Крапіва, К. Байкі / К. Крапіва. - Мінск : Беларусь, 1971. - 144 с. : іл.
Сваiмi байкамi Кандрат Крапiва ўнёс вялiкi ўклад у скарбнiцу беларускай лiтаратуры. Цiкава апiсаныя бытавыя сцэны, жывыя дыялогi прываблiваюць чытача i вымушаюць яго смяяцца. А пасмяяўшыся — задумацца…

Крапіва, К. Брама неўміручасці : камедыі / К. Крапіва. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. - 125 с.
У кнігу класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы (1896—1991) увайшлі шырока вядомыя і ўсенародна любімыя камедыі «Хто смяецца апошнім» і «Брама неўміручасці».

Крапіва, К. Вершы ; Байкі ; Эпіграмы ; Паэмы : для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту / К. Крапіва. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1991. - 283 с. : партр.
Творы пісьменніка, якім уласцівы жывая натуральная мова, афарыстычнасць думкі, вострае непрыняцце чалавечых заганаў.

Крапіва, К. Выбраныя творы : байкі, вершы, эпіграмы / К. Крапіва. - Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2013. - 272 с.
У зборнік увайшлі лепшыя байкі, сатырычныя і гумарыстычныя вершы і эпіграмы Кандрата Крапівы, якія перажылі свій час. Яны захапляюць сваёй мудрасцю, паэтычнасцю, свежасцю мастацкіх фарбаў. Пісьменнік выкрывае нейкую загану праз смех, што больш дзейсна, чым просіта указваць на гэтую загану. Вось чаму героямі сваіх баек ён рабіў гультаёў, дэмагогаў, кар’ерыстаў, невукаў, прыстасаванцаў, злодзеяў і інш. Крапівінская сатыра і сёння дапамагае выкараняць у грамадстве гэтыя недахопы.