18.03.2021 | 21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі
Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЭСКА і ўжо паспеў стаць традыцыйным для культурнай супольнасці свету. «Паэзія, – гаварылася ў рашэнні ЮНЭСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага шырэйшую грамадскую ўвагу». Гэты дзень садзейнічае развіццю паэтычнага слова, падтрымлівае моўную разнастайнасць і традыцыі паэтычных чытанняў, актуалізуе вершаванне поруч з іншымі родамі літаратуры і відамі мастацтва. Шчыра віншуем усіх творцаў і аматараў паэзіі, жадаем натхнення ў напісанні і ў чытанні вершаў!
Алесь Казека
«Я – часцінка маёй Беларусі»
Я – маленькая кропля з крыніцаў святых,
Што ваду жыватворчую маюць,
І зярнятка з мільёнаў зярняткаў жывых,
Што багацце Радзімы складаюць.
І, напэўна я тут не зраблю адкрыцця,
Я – звяно неўміручага роду,
Што на ніве бясконцага поля жыцця
Беларускім завецца народам.
З праўдай Божаю ставіцца Вера мая
Да людзей. Без хлусні і прымусу –
Гонар маю лічыцца часцінкаю я
Асвячонай зямлі беларусаў!
Азнаёміцца бліжэй з беларусскай паэзіяй Вы можаце
на абанеменце мастацкай літаратуры 111а - 4 к.
Запрашаем!