To main page

У бібліятэцы БДУІР адбыліся «Павольныя чытанні»

22 мая 2026

21 мая ў чытальнай зале бібліятэкі БДУІР адбыліся «Павольныя чытанні», прысвечаныя юбілею народнага пісьменніка Івана Мележа.

Наш нязменны вядучы Юры Максіменка расказаў пра цікавыя старонкі біяграфіі Івана Паўлавіча, аб працы пісьменніка над «Палескай хронікай». Студэнты не толькі чыталі ўслых знакаміты твор, але і даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці аўтара. Удзельнікі сустрэчы падрабязна разбіралі словы, якія сёння выходзяць з ужытку, што дапамагло глыбей зразумець народны характар твора.

Мерапрыемства стала выдатнай школай удумлівага чытання і сапраўдным адкрыццём глыбіні беларускага слова. Дзякуй усім за ўдзел!

Cloudim - онлайн консультант для сайта бесплатно.