To main page

«Беларускiя кнiгi-юбiляры 2022 года»

19 сентября 2022

Шаноўныя чытачы!

Прапануем Вашай увазе віртуальную выставу «Беларускiя кнiгi-юбiляры 2022 года»,

якая прысвечана Тыдню роднай мовы «Як ты дарага мне, мая родная мова!».

Святочныя мерапрыемствы пройдуць з 19 па 23 верасня 2022 года, сачыце за сацыяльнымі сеткамі бібліятэкі і ўніверсітэта.

110 гадоў

«Паўлінка» п’еса Янкі Купалы, завершаная 3 чэрвеня 1912 году ў Акопах. Упершыню надрукаваная асобным выданнем у 1913 годзе ў выдавецкай суполцы «Загляне сонца і ў наша аконца». Паводле вызначэння аўтара, жанр твору — «сцэны са шляхецкага жыцця». Дзейныя асобы камэдыі мелі ў жыцці сваіх рэальных прататыпаў. Адольф Быкоўскі быў напісаны з Павэлака Ваяводзкага, ганарыстага шляхцюка з фальварку Калдукоўка (Лагойшчына), Сьцяпан Крыніцкі — з Гілярыя Аблачымскага, Пранцысь Пустарэвіч — з Пранцішка Аблачымскага, брата Гілярыя, скнары і п’яніцы. Вобраз галоўнае гераіні п’есы, Паўлінкі, напісаны з дачкі Гілярыя Ядзі, вельмі прыгожай дзяўчыны з цудоўным голасам, у якую быў закаханы сам Купала. Прататып Якіма Сарокі — Мечыслаў Багдановіч, настаўнік, стрыечны брат Ядзі, які жыў у сям’і Гілярыя, кахаў Ядзю і нешчасліва сватаўся да яе.

100 гадоў

Першыя паэтычныя спробы М. Чарота адносіліся да часоў вучобы ў семінарыі і не захаваліся. Яго вершы «Пад крыжам», «Звон», «Песня беларуса» з'явіліся ў газетах «Беларусь» і «Звон», пазней гэтыя і іншыя вершы ўвайшлі ў кніжку паэзіі «Завіруха», і М.Чарот «Босыя на вогнішчы».

90 гадоў

Аркадзь Куляшоў ужо ва ўзросце шаснаццаці гадоў выдаў свой першы зборнік вершаў «Росквіт зямлі». Потым адзін за адным выйшлі ў свет яго зборнікі вершаў і паэм «Па песню, па сонца!..» і «Медзі дождж». У вершах маладога паэта — сцвярджэнне новага ў жыцці.

 

85 гадоў

Гaлoўныя гepoi aпoвecцi Мixacя Лынькoвa «Пpa cмeлaгa вaякy Мiшкy i ягo cлaўныx тaвapышaў»  — жывёлы: мядзвeдзь, кaзёл i caбaкa. У твopы з гyмapaм aпicвaюццa пpыгoды cябpoў i нa вaйнe, i y чac кapoткix aдпaчынкaў. Сaбaкa, кaзёл i мядзвeдзь вecялiлi чыpвoнaapмeйцaў, acaблiвa Мiшкa. Кaлi Мiшкy xaцeлi aпpaнyць вa ўлaнcкyю кaвaлepcкyю aмyнiцыю ён пpыняў тoлькi мyндзip, a штaны з зaлaтымi лaмпacaмi paзaдpaў нa 2 пaлaвiны. Гэтa нeлюбoў дa гeнepaльcкix штaнoў дaпaмaглa Мiшкy здзeйcнiць гepaiчны ўчынaк. Ён, ceдзячы нa дpэвe, yбaчыў кoннiкa ў тaкix штaнax. Скoчыў yнiз пpocтa нa кaня зaдy кaвaлepыcтa, якi aкaзaўcя кaмaндзipaм пoльcкix yлaнaў, i cтaў «шкyмaтaць» штaны. Былi i тaкiя пoдзвiгi: Мiшкa пaднociў кyлямётныя лeнты ў чac бoю. Bыцягнyў плoт з бaйцaмi i кyлямётaм, якi лeдзь нe пaтaнyў пpы пepaпpaвe. А aднoйчы ў якacцi тpaфeя «пpыгнaў» пoльcкi caмaлёт.

85 гадоў

«Міколка-паравоз» шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка.

Дзeяннe paзгopтвaeццa ў 1916 гoдзe. Мiкoлкa-Пapaвoз жывe paзaм з бaцькaмi i дзeдaм ў вaгoнe. Бaцькa Мiкoлкi дaпaмaгae пaдпoльшчыкaм i тpaпляe ў тypмy. Мiкoлкa выpaшae пacкapдзiццa цapy нa нaчaльнiкa cтaнцыi, якi твopыць нecпpaвядлiвacцi. Аднaк xлoпчыкa збiвaюць жaндapы пpaмa пaд пapтpэтaм цapa, i цяпep Мiкoлкa мapыць пpa пoмcтy. Алe aдпoмcцiць ён нe пacпявae — пaдзei ў кpaiнe пaчынaюць мяняццa з дзiўнaй xyткacцю, i дoмiк ягo бaцькi aкaзвaeццa ў цэнтpы гэтыx пaдзeй, звязaныx з Кacтpычнiцкaй pэвaлюцыяй. Пaзнeй y гaды гpaмaдзянcкaй вaйны paзaм з дapocлымi Мiкoлкa пpымae ўдзeл y бapaцьбe cyпpaць бeлaгвapдзeйцaў i iнтэpвeнтaў.

 

 

75 гадоў

У паэме Якуба Коласа «Рыбакова хата» паказана жыццё беларусаў пад уладай Польскай дзяржавы. Беларускія сяляне не маюць уласнай зямлі і адчуваюць сваю бяспраўнасць і галечу. Глыбока раскрыты ўнутраны свет селяніна, паказаны перажыванні герояў у розных канкрэтных побытавых сітуацыях. За гэты твор у 1949 г. аўтар быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

 

 70 гадоў

У канцы 1940-х — пачатку 1950-х гг. I. Мележ працаваў над вялікім творам — раманам «Мінскі напрамак» (1952), якi стаў у беларускай літаратуры адным з першых панарамных палотнаў, прысвечаных вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 г. У 1960 — 1970-я гг. раман быў перапрацаваны: стаў больш шматгранным і маштабным, багатым на сапраўдныя народныя персанажы, праз лёсы якіх паказаны гераізм і трагедыя вайны.

60 гадоў

«Трэцяя ракета»

 аповесць Васіля Быкава, упершыню выйшла ў часопісе «Маладосць» №2 у 1962 годзе і ў асобным выданні — у той самы год. За гэты твор у 1964 годзе Быкаў стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа.

Вялікая Айчынная вайна на Беларусі. Артылерыйскі разлік трое сутак адрэзаны ад сваіх. Лёс звёў у адным акопе розных людзей, якім трэба адбіць першую танкавую атаку фашыстаў. У цяжкія часіны і смяротнай небяспецы выяўляюцца сапраўдныя чалавечыя характары...

60 гадоў

У зборніку Максіма Танка «Мой хлеб надзённы» (1962) ёсць такія залацінкі, якiя сёння з'яўляюцца паэтычнай спадчынай Беларусi. Напрыклад, верш «Завушніцы» на музыку паклалі славутыя «Песняры». Чытаеш гэты верш — і гучыць музыка:

О, колькі раз прасіў я

Назначыць мне спатканне;

О, колькі раз хацеў я

Прызнацца ёй ў каханні!

60 гадоў

Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай «Палескай хроніцы» — глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920 — 1930-я гады. Раман «Людзі на балоце» (1962), які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор «лірычным раманам». Не прачытаўшы «Людзей на балоце», сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні.

У аповесці «Жоўтая акацыя» (1967) Уладзімір Дубоўка заахвочвае свaix чытачоў да эксперымента, заклікае здзейсніць ледзь не фантастычныя справы, зрабіць казку явай. Пісьменнік распавядае пра цікавую працу школьнага юнатаўскага гуртка «Жоўтая акацыя», пра ix навуковую захопленасць i ў пэўнай cтупенi фантастычныя планы. У дзейнасці дзяцей назіраецца нават некаторая доля авантурнасці, што вельмі трывожыць бацькоў. Асабліва сімпатычнай у жаданні дзяцей з’яўляецца мара прышчапiць да беларускай сасны ciбірскi кедр, каб такім чынам i ў Беларусі культываваць гэтую расліну, арэхі якой багатыя на алей.

50 гадоў

Упершыню раман Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» выйшаў на беларускай мове ў 1972 годзе. Гістарычна-філасофскі раман пра жыццё ў сярэднявечнай Беларусі напоўнены драматызмам і адначасова гумарам і аптымізмам. Шкаляр Юрась Братчык і яго сябра паўстаюць перад народам у абліччы Хрыста і апосталаў. Пад правадырствам народнага Хрыста людзі, паверыўшы ў цуд, пачынаюць барацьбу за свабоду любімай Радзімы.

45 гадоў

«Зямля пад белымі крыламі» — нарыс пра Беларусь, напісаны У. Караткевiчам для ўкраінцаў. Першапачаткова быў выдадзены ў Кіеве ў 1972 годзе на ўкраінскай мове, апасля — і на беларускай. Гэта звязана з тым, што лёс У. Караткевіча быў цесна звязаны з Украінай. Ён правёў у Кіеве некалькі месяцаў пасля яго вызвалення ў 1944 годзе, потым вучыўся ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Т. Р. Шаўчэнкі і працаваў настаўнікам у школе вёскі Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці. Невыпадкова гэты варыянт кнігі пабудаваны на паралелях двух братніх народаў.

Беларускае выданне кнігі — гэта новая яе рэдакцыя. Адрозніваецца больш грунтоўным даследаваннем гісторыі беларускай зямлі, яе культуры, мовы, літаратуры.

 

Cloudim - онлайн консультант для сайта бесплатно.