To main page

18.03.2022 |  «Хведар Жычка: 95 гадоў з дня нараджэння»

 

Хведар Змітравіч Жычка (1927-2007) – пісьменнік, перакладчык. З’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 года.

Нарадзіўся 20 сакавіка ў пасёлку Марс Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

Пачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы. Шмат чытаў, захапляўся маляваннем, марыў паступіць у Віцебскае мастацкае вучылішча. Ажыццяўленню задумы перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. У лістападзе 1944 прызваны ў рады Чырвонай арміі. Але ўсё добра выйшла для семнаццацігадовага хлопца: вайна закончылася, і на фронт юнак не трапіў. Летам 1945 года Хведар Жычка добраахвотнікам пайшоў служыць на Балтыйскі флот. Пяць гадоў нёс, паводле яго слоў, «вахту па ахове роднага неба».

У 1959 годзе скончыў завочна Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Беларусь», галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». 3 1976 – старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Пісаць вершы Xведар Жычка пачаў у час службы на флоце. Першая публікацыя з’явілася ў 1947 (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Росныя лілеі» (1965), «Абавязак» (1979), «Карэц калодзежнай вады» (вершы і паэмы, 1984), «Абрус» (1985), «Абдымкі сонца» (1988) і інш., паэмы «Партызанскі праспект» (1975). У яго паэзіі ўвасоблена рамантыка марской службы, пафас мірнай стваральнай працы.

У 1956 выйшла яго першая кніга фельетонаў-апавяданняў для дзяцей «Сукенка ў крапінку», напісаная ім сумесна з П. Беразняком.

Пяру Xведара Жычкі належаць многія паэтычныя і празаічныя кнігі, адрасаваныя пераважна дзецям і юнацтву. Ён любіў пісаць для дзяцей, імкнучыся пры гэтым падарыць ім твор не столькі займальны, колькі разумны. Вострасюжэтнымі, з цікавымі людскімі характарамі з’яўляюцца аповесці для дзяцей: «Каштанавы “Масквіч”» (1959), «Піфагоравы штаны» (1961), «Зброю бяруць сыны» (1964), «Зорачка-пяцёрачка» (1965), «Дзе растуць бяссмертнікі» (1967), «Дзень будзе ясны» (1981).

Выйшлі зборнікі апавяданняў «Паспелі суніцы» (1966), «Букет вяргіняў» (1970), навукова-папулярныя нарысы «Мая вуліца» (1970), «Мы па вуліцы ідзём» (з І. Чыжэўскім, 1973). У 1977 г. выдаў зборнік гумарэсак «Спагадлівыя людзі».

Шмат працаваў і ў галіне мастацкага перакладу. На беларускую мову перакладзены многія творы літаратур былога СССР, а таксама чэшскіх, польскіх і славацкіх пісьменнікаў. На словы Xведара Жычкі напісалі музыку кампазітары I. Кузняцоў, А. Тулышаў.

 

Пазнаёміцца з творамі пісьменніка можна на нашым мастацкім абанеменце

(каб. 111а, 4 корпус, вул. Гікалы, 9)

 

Жичка, Ф. Где растут бессмертники / Ф. Жичка. — Минск : Беларусь, 1971. — 224 с.


Жичка, Ф. Оружие берут сыновья : повесть / Ф. Жичка. — Минск : Беларусь, 1968. — 280 с.

 


Жычка, Х. Д. Косць твая і плоць твая : аповесць / Х. Д. Жычка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 191 с.

 


Жычка, Ф. Д. Карэц вады з калодзежа : вершы і паэмы / Ф. Д. Жычка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. — 238 с.

 

 

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці Х. Жычкi:

 

Салавей, Л. На прастор шырокі, вольны : [аб кнізе «Стой на вахце, сэрца»] / Л. Салавей // Беларусь. – 1961. – № 12. – С. 31.

Сталяроў, М, Нявыкарыстаныя магчымасці : [аб кнізе «Піфагоравы штаны»] / М. Сталяроў // Полымя. – 1961. – № 10. – С. 189.

Шаўня, А. Непаўторнае знайсці нялёгка / А. Шаўня // Літаратура і мастацтва. – 1961. – 25 ліпеня.

Гусак, С. Сюжэт – сабе, характар – сабе : [аб кнізе «Піфагоравы штаны»] / С. Гусак // Літаратура і мастацтва. – 1962. – 26 студзеня.

Варно, У. Быць самім сабой : [аб кнізе «Росныя лілеі»] / У. Варно // Літаратура і мастацтва. – 1965. – 17 верасня.

Калеснік, А. Настой / А. Калеснік // Чырвоная змена. – 1969. – 15 лютага.

Кацюшын, М. Сардэчная споведзь : [аб кнізе «Настой»] / М. Кацюшын // Звязда. – 1969. – 18 студзеня.

Хведару Жычку – 70. Віншуем! // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 21 сакавіка.

З лімаўскай кагорты : [Х. Жычку – 75 г.] // Літаратура і мастацтва. – 2002. – 22 сакавіка.

Жычка, Х. Было і такое / Хведар Жычка // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 7 верасня. – С. 15.

Ліпскі, У. Ён шанаваў зямны рай : [некралог] / Уладзімір Ліпскі // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 7 верасня. – С. 15.

Марціновіч, А. Хведар Жычка : [некралог] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 3 жніўня. – С. 13.

Марціновіч, А. Пісьменнік родам... з Марса / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 13 красавіка. – С. 6.

Пучынская, К. Хведар Жычка : [кароткая біяграфія] / Крысціна Пучынская // Роднае слова. – 2007. – № 3. – С. 11.

Шуканаў, М. «Я дзіця ХХ стагоддзя...» / Мікалай Шуканаў // Краязнаўчая газета. – 2007. – Красавік. – С. 7.

Шуканаў, М. Апошні прыезд на радзіму. Памяці Хведара Жычкі / Мікалай Шуканаў // Краязнаўчая газета. – 2008. – Ліпень (№ 26). – С. 2.

Танк, М. Збор твораў : У 13 т. Т. 12 : лісты : [ліст да Ф. Д. Жычкі] / Максiм Танк ; рэд. тома А. У. Бразгуноў. – Мінск, 2011. – С. 133.

Дапаўненне да біяграфіі паэта: да 85-годдзя Хведара Жычкі // Краязнаўчая газета. – 2012. – Сакавік (№11). – С. 5.

Устинович, Г. Совесть не обманешь : [рецензия на книгу «Косць твая і плоць твая»] / Глеб Устинович // Неман. — 2014. — № 11. — С. 218—221.

 

 

Cloudim - онлайн консультант для сайта бесплатно.