To main page

Iнфармацыйная гадзіна «Быў.Ёсць.Буду»

27 ноября 2026

26 лістапада, у дзень нараджэння легендарнага класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, у чытальнай зале бібліятэкі БДУІР адбылася інфармацыйная гадзіна «Быў. Ёсць. Буду», прысвечаная жыццю і шматграннай творчасці выдатнага пісьменніка.

Мерапрыемства дазволіла студэнтам даведацца, якім Уладзімір Сямёнавіч быў у звычайным жыцці — у штодзённым побыце, у зносінах з сябрамі і ў працэсе напісання сваіх шэдэўраў. Вёў сустрэчу вядучы бібліятэкар Юрый Максіменка, які ўжо даўно і плённа займаецца папулярызацыяй беларускай культуры і традыцыйна вядзе мэрапрыемствы для студэнтаў БДУІР. Дзякуючы свайму багатаму досведу выступленняў і ўменню зацікавіць моладзь, ён не проста пераказаў біяграфію класіка, а стварыў жывы і аб'ёмны партрэт пісьменніка. Для гэтага Юрый Максіменка не раз звяртаўся да ўспамінаў сучаснікаў і цытаваў вядомую кнігу Адама Глобуса «Наш сусед Караткевіч».

Скончылася iнфармацыйная гадзiна інтэрактыўнай віктарынай «Вядомы і невядомы Уладзімір Караткевіч». Пераможца віктарыны атрымаў памятны падарунак.

Cloudim - онлайн консультант для сайта бесплатно.