28.02.2018 | XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
XXV міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш працуе ў Мінску
Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш сабрала гасцей і ўдзельнікаў з розных краін. Ганаровы госць сёлетняга кніжнага свята — Сербія, цэнтральны экспанент — Казахстан. Галоўная тэма выстаўкі акрэслена так: «Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы».
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім РЫЖАНКОЎ зачытаў прывітальнае слова кіраўніка дзяржавы ўдзельнікам выстаўкі i дадаў , што кніга сёння — гэта не толькі крыніца ведаў, а найперш паказчык інтэлектуальнага развіцця грамадства.
На кніжнай выстаўке-кірмашы з 28 лютага па 4 сакавiка пройдуць прэзентацыі апошніх кніжных навінак, абмеркаванні падзей, што адбываюцца ў литературным жыцці краiн.
Выстаўка адбываецца на галоўнай пляцоўцы выставачнага цэнтра «БелЭкспа» па праспекце Пераможцаў, 14 i запрашае усіх ахвотных!
|
|
|
|