To main page

21.10.2022 | Віртуальная выстава да 140 годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа «Колас зямлі беларускай»

 

 

Колас, Я. Дрыгва : аповесць і апавяданні / Я. Колас. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1981. - 448 с.

Аповесць «Дрыгва» Якуба Коласа гістарычная: у ёй закранаюцца падзеі польска-савецкай вайны 1919—1921 гг. на тэрыторыі Беларусі. Пачатак напісання аповесці можна адлічваць ад канца 1932 года. Прычым пісаў «Дрыгву» Якуб Колас, не будучы асабіста знаёмым з прататыпам галоўнага героя свайго твора Васілём Талашом.

Пра тое, што паслужыла штуршком для напісання аповесці, распавядаў сам творца ў артыкуле «На шырокі прастор сацбудаўніцтва»: «Летам 1932 г. была наладжана экспедыцыя трох акадэмій навук — Усесаюзнай, Украінскай і Беларускай для шырокага навуковага вывучэння Палесся. Адзін з удзельнікаў экспедыцыі ў часе раз’ездаў напаткаў старога партызана, дзеда Талаша, дужа актыўнага ўдзельніка партызанскай вайны падчас белапольскай акупацыі Палесся. Расказ старога партызана аб яго баявой дзейнасці сумесна з Чырвонай Арміяй быў перададзены мне. Расказ гэты мяне дужа зацікавіў і я палажыў яго ў аснову сваёй аповесці «Дрыгва».


Колас, Я. На прасторах жыцця : аповесць / Я. Колас. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1980. - 96 с.

Аповесць «На прасторах жыцця» была выдадзена ў 1926 годзе і прысвечана моладзі 1920-х гг., праблемам яе духоўнага станаўлення, адукацыі, культуры, імкненню да пераўтварэння жыцця.


Колас, Я. На ростанях : трылогія / Я. Колас. - Мн. : Юнацтва, 1981. - 702 с.

«На ростанях» — эпічная трылогія класіка беларускай літаратуры Я. Коласа, адзін з першых беларускіх раманаў, які меў вялікае значэнне для развіцця жанру рамана ў беларускай літаратуры. Складаецца з трох частак: «У палескай глушы», «У глыбі Палесся» і «На ростанях». Над гэтай часткай трылогіі ён працаваў у 1921—1922 гадах.

Многія падзеі, у якіх удзельнічаў Лабановіч, адбываліся з самім Я. Коласам. У першую чаргу ўласна асноўная праца жыцця Лабановіча — настаўніцтва ў невялікіх вёсках — была ўзята з аўтабіяграфіі пісьменніка, які пачынаў свой працоўны шлях у в. Люсіна, правобразам якой стала Цельшына.

Амаль усе асноўныя падзеі, з аглядкай на мастацкую перапрацоўку, адбываліся з блізкімі і знаёмымі Я. Коласа. Многія героі маюць сваіх прататыпаў, выступаючы пад іх уласнымі імёнамі ці пад крыху або зусім змененымі.

 


Колас, Я. Новая зямля. Апавяданні. Казкі жыцця / Я. Колас. - Мінск : Кніга, 2002. - 606 с. : іл.

«Новая зямля» — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. За «Новай зямлёй» замацавалася назва «энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў».

Першаасновай твору стала жыццё бацькоў Якуба Коласа, а таксама астатніх членаў сям'і, сваякоў і знаёмых. Як і ў рамане «На ростанях», многія героі паказаны пад сапраўднымі прозвішчамі сваіх прататыпаў, а тапаніміка твора захавала назвы сапраўдных месцаў: мястэчак, гарадоў, рэк і г. д. Аднак назву Лесніковай пасады паэт змяніў — у паэме яна названа Парэчча, а сапраўды звалася Ласток.

Гісторыя з пакупкай зямлі, якая з'яўляецца галоўнай сюжэтнай лініяй у паэме, адбылася з бацькам і дзядзькам паэта, але ў жыцці яна мела некаторыя адрозненні, так, зямля ўсё ж такі была куплена, хоць і давялося за яе заплаціць двойчы, бо першая вусная дамова была аднабакова скасавана прадаўцом.


Колас, Я. Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1986. - 448 с.

«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 1911—1925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.

У творы вельмі паследавальна і праўдзіва адмаляваў паэт перажываньні дзіцяці-мастака, яго творчыя настроі. Сымонка — адзін з тых, у кім вольны творчы дух не зламаўся ў барацьбе з жыцьцёвымі нягодамі і не спадлеў, калі усё суліла яму такі канец.


Якуб Колас. Вобразы мілыя роднага краю... : успаміны, вершы, паэма / уклад. В. Шніпа. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 335 с.

У кнігу ўвайшлі ўспаміны сыноў Якуба Коласа Данілы Канстанцінавіча і Міхася Канстанцінавіча, сучаснікаў Пясняра, якія добра ведалі яго, а таксама вершы і паэма «Новая зямля». Кніга багата ілюстраваная і выдаецца ў падарункавым фармаце да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

 

 

Пазнаёміцца з прадстаўленымі творамі можна на нашым

 мастацкім абанеменце (каб. 111а, 4 корпус, вул. Гікалы, 9)

 

Cloudim - онлайн консультант для сайта бесплатно.